“Нёман” – “Хімік-СКА”: 5:0!

|

Учора “нёманцы“ абыгралі на хатнім полі хакеістаў наваполацкага “Хіміка-СКА” з лікам 5:0, адзначыўшы шостую перамогу запар у экстралізе адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.

 

У турнірнай табліцы “Нёман” працягвае займаць другі радок з 41 балам, адстаючы ад “Юнацтва” на 6 балаў. Матчы наступнага – 19-га тура адбудуцца 23 кастрычніка.

 

“Нёман” сустрэнецца з “Гомелем”, які знаходзіцца на шостым радку турнірнай табліцы Чэмпіяната Беларусі па хакеі. Пачатак гульні ў 13 гадзін.

 

Здымак Яраслава Ванюкевіча