Выстава да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы адкрылася ў Старым замку
Па словах консула Латакаса, Грунвальд – гэта ідэя, якая аб’яднала нашых продкаў. Іх агульная перамога цікавая для нас і сёння, а значыць, і сёння нас яднае.
Аднаму з першых наведвальнікаў выставы Аляксандру аляксеевічу Ігнаціну выстава вельмі спадабалася:
–Іх так мала, нашых славянскіх перамог, што трэба імі ганарыцца, вывучаць уважліва, як гэта ўсё адбывалася, хто дзе выйграў, і хто дзе страціў.
На Грунвальд абавязкова трэба глядзець у рэтраспектыве часу.
Выстава будзе працаваць у Старым замку больш за месяц.
Першымі яе ўбачылі жыхары Мінска, а пасля экспазіцыі ў Гродне выстава “паедзе” па літоўскіх школах Беларусі.