Літва адхіліла прапанову Беларусі сумесна будаваць АЭС
– Пазіцыя прэзідэнта (Літвы-ІФ.) заключаецца ў тым, што ў буйной АЭС няма перспектыў, – адзначыў учора прэс-сакратар літоўскага кіраўніка Лінас Бальсіс, паведамляе “Интерфакс”.
Яна таксама адзначыла, што пра будаўніцтва АЭС на сустрэчы двух прэзідэнтаў у Мінску “гаворка вялася толькі з боку Аляксандра Лукашэнкі”.
Прэзідэнт Літвы прытрымліваецца меркавання, што ў гэтым рэгіёне ў сувязі з ростам патрэбы ў электраэнергіі маглі б дзенічаць некалькі больш дробных электрастанцый, аднак няма патрэбы ў аб’яднанай рэгіянальнай АЭС, паведаміў прэс-сакратар.
Раней у сераду на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Мінску па выніках сустрэчы А. Лукашэнка і Д. Грыбаўскайтэ прэзідэнт Беларусі заявіў, што прапанаваў Літве разам будаваць АЭС і паабяцаў задаволіць патрэбы Літвы ў транзіце электраэнергіі праз Беларусь пры яе імпарце з Украіны.
Здымак з www.ostrovets.by