Рамонт памежнага пераходу зацягваецца

|

Зараз часова закрытыя рамантаваныя памяшканні і палосы мытнага агляду, што можа паўплываць на час праезду. Адміністрацыя памежнага пераходу мяркуе, што рамонт паласы для мытнага агляду легкавых аўто скончыцца да 15 лістапада, а кіроўцам грузавога транспарту давядзецца чакаць да сярэдзіны снежня. Польскія памежнікі запэўніваюць, што прыкладаюць усе намаганні, каб рамонтныя працы як найменш уплывалі на хуткасць праезду.

 

Працы па рэканструкцыі памежных пераходаў распачаліся яшчэ ў 2007 года, да ўваходу Польшчы ў шэнгенскую зону.

 

Рух праз Кузніцу з’яўляецца адным з самых масавых па плыні перасякаючых мяжу. Пасля ратыфікацыі Дамовы аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю плынь павялічыцца, таму мадэрнізацыя памежнага пераходу надзвычай неабходная.

 

Супрацоўнікі польскай і беларускай мытняў просяць вандруючых быць цярплівымі і зразумець сітуацыю.

 

Паводле інфармацыі bialystok.gazeta.pl