Жанчына ўпала ў студню

|

Жанчына трымалася на паверхні вады ў студні глыбінёй каля 8 метраў і дыяметрам 1,2 метра.

Узровень вады дасягаў 2 метраў.

 

Высветлілася, што каля 6 гадзін раніцы жыхарка Іўя выйшла з дома і пачула крыкі аб дапамозе.

Ва ўласнай студні жанчына ўбачыла суседкіну сястру, што прыехала пагасціць.

Сама пацярпелая патлумачыць, якім чынам трапіла ў калодзеж і колькі часу там правяла не змагла.

Супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльнай вяроўкі і лесвіцы выцягнулі жанчыну. З дыягназам “агульнае пераахалоджанне арганізму”  яе змясцілі ў шпіталь.

 

Паводле http://112.by

Здымак http://www.elsk.info