218 мабільнікаў у запасцы

|

Мужчына пераязджаў мяжу праз “зялёны” канал, што сведчыла пра адсутнасцю у яго тавараў для дэкларавання.

Кантрабанду знайшла спецыяльная даглядчая група разам з мытнікамі і з дапамогай службовага сабакі.

У запасным коле свайго мікрааўтобуса  «Volkswagen» кантрабандыст схаваў 218 мабільнікаў і 300 аксэсуараў да іх.

Паводле папярэдняй ацэнкі нелегальны груз каштуе 169 мільёнаў рублёў, іншамарка, якой таксама можа пазбавіцца вінаваты ў кантрабандзе, – 50 мільёнаў.

 

У тым жа пункце пропуску гродзенскія мытнікі затрымалі партыю кантрабанднай вопраткі,  якую гродзенец хаваў у аўтамабіле «Škoda».

У салоне знайшлося 160 сукенак, джынсаў, блузак і 43 рэменя.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак http://www.club-yeti.ru