Надмагільны камень польскага лекара знойдзены каля сінагогі
Знаходку каментуе Андрэй Ціхаміраў ў сваім фейсбуку: «Аказалася, што гэта, хутчэй за ўсё, надмагілле вайсковага лекара Вацлава Сівіньскага, які ў 1923 г. служыў у 66 Кашубскім палку пехоты, а ў 1929 г. (у год сваёй смерці) быў лекарам у Цэнтральнай школе падафіцэраў Корпусу аховы аамежжа ў Асоўцы».
Пра камень і месца знаходкі распавядае Андрэй Чарнякевіч, адзін з аўтараў кнігі «Біяграфія гараденскіх вуліц»:
– Адна з самых верагодных версій, чаму ён там знаходзіцца – гэта тое, што ў сінагозе пасля вайны знаходзілася майстэрня па вырабу і рамонту надмагільных камянёў і яго туды прывезлі і забылі ўсталяваць па-новай. Гэтая версія падаецца мне найбольш верагоднай, таму што бліжэйшыя хрысціянскія могілкі вельмі далёка.
Бліжэйшыя жыдоўскія могілкі знаходзяцца ў 300-500 метрах, на месцы сучаснай паркоўкі па вуліцы Вялікай Траецкай. Там некалькі год таму гарадзенскія гісторыкі знайшлі адзіны надмагільны камень на жыдоўскай мове.
Фота Андрэя Ціхамірава