5 чалавек пацярпелі ў аварыі на трасе Мінск-Гродна
Кіроўца “Рэно” разам з сябрам спяшаўся дамоў у Ашмяны. Хлопцы меркавалі пераначаваць у Гродне, але, калі ўладкавацца ў інтэрнаце не атрымалася, а спаць у машыне было нязручна, уначы выправіліся дамоў.
Псасжыр хутка заснуў, магчыма, задрамаў і кіроўца.
Кіроўца сустрэчнага “Мерсэдэса”, які разам з жонкай і яе бацькамі вёз на фестываль нацыянальных культур дэкаратыўныя вырабы з дрэва з Маладзечна, убачыў машыну, што віхляла па дарозе, за сто метраў. Каб пазбегнуць сутыкнення, мікрааўтобус узяў улева.
Аднак “Рэно” развярнула поперак трасы, і пазбегнуць сутыкнення не атрымалася.
Легкавы аўтамабіль адкінула на супрацьлеглую ўзбочыну і разарвала на часткі. Мікрааўтобус праз сустрэчную паласу зляцеў у глыбокі кювет, выцягнуць яго на дарогу дапамагаў трактар.
Найбольш сур’ёзныя пашкоджанні атрымалі абодва кіроўцы і пасажыры “Мерсэдэса”.
Паводле http://gaigrodno.by