У Гродна прэзентуюць кнігу пра кавальства
У кнізе прадстаўлена больш за 400 працаў гарадзенскіх кавалёў у здымках і апісаннях ад сярэдзіны XVII да сярэдзіны XX стагоддзя; шлях кавальства і чугунналіцейнай вытворчасці на Гарадзеншчыне ў ХІХ стагоддзі. Пра кнігу распавядае галоўны рэдактар выдавецтва «ЮрСаПНРынт» Аляксандр Рыжы:
– У выданні ўпершыню каталагізірваныя і сістаматызаваныя творы гарадзенскіх майстроў. Выданне ўнікальнае тым, што большасць здымкаў – ужо гісторыя, яны зробленыя ў 80-х гадах ХХ стагоддзя. У каталозе названыя майстры, што працавалі ў Гродна. Большасць іх імёнаў былі невядомыя простаму гарадзенцу.
Многім гараджанам будзе цікава даведацца, што Гродна – сапраўдны горад кавальства, музей пад адкрытым небам.