Бацькавы сшыткі
Гэта быў дзіўны час, калі дзяцей 12-13 гадоў набіралі ў спецыяльныя дыверсійныя групы і дасылалі ў тыл ворагу. Яны павінны былі ведаць ўсе нямецкія знакі адрознення і нашыўкі на нямецкіх мундырах.
– Уявіце сабе: ідуць хлопчык з дзяўчынкай. Хлопчыку гадоў дванадцаць, дзяўчынцы – прыкладна восем. Ідуць, просяць міласціну і запамінаюць усё, што робіцца вакол, – распавядае Аляксандр Яршоў. – А першае раненне бацька атрымаў у 13-ці гадовым ўзросце, калі куля прайшла навылёт праз грудную клетку. Другі сшытак – гэта праца ў 50-я -60-я гады мінулага стагоддзя ў НКУС на Гродзеншчыне. З бацькіных сшыткаў я даведаўся і пра ліквідацыю т.з. «бандытаў». Апошнюю лясную банду ліквідавалі ў канцы 1960-х гадоў.
Аляксандр Яршоў – вядомы гродзенскі калекцыянер, які спецыялізуецца на марской тэматыцы.