Беларуская мова — мова эліты і апазіцыі
Паводле сацыялагічнага апытання, праведзенага грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў “Новак” у сакавіку 2012 года, на думку амаль паловы беларусаў, размаўляюць па-беларуску сапраўдныя патрыёты (46,7%). З 2009 года гэтая лічба практычна не змянілася.