Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Гродна

|

Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў.

 

Семінар адбудзецца 13 кастрычніка ў малой зале Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

 

Колькасць удзельнікаў – да 50 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

 

Праграма:

 

13.00–14.00 Прэзентацыя Фестывалю AD.NAK!

14.00–15.00 Майстар-клас “Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудовы камунікацыі ў рэкламе і маркетынгу”. Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM.

15.00–15.15 Кава-брэйк

15.15–16.15 Прэзентацыя найлепшых рэкламных работ – пераможцаў найвядомейшых сусветных фестываляў. Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by.

16.15–17.00 Прэзентацыя брэнда і ўнікальных праектаў кампаніі “Будзьма беларусамі!” (працягласць – 40 хвілін). Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!

17.00–18.00 Келіх шампанскага, нефармальныя зносіны.

 

Пра Фестываль:

AD.NAK! – гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR, а яго галоўная мэта – звярнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку, а таксама грамадства Беларусі на рэкламу і іншыя сродкі маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове.

 

Галоўная адметнасць другога Фестывалю – звярнуць значную ўвагу на работы, скіраваныя на прасоўванне розных культурніцкіх праектаў, якія былі створаныя і прасоўваліся да сваёй аўдыторыі маркетынгавымі інструментамі і шляхамі.

 

Сёлета Фестываль прайшоў ужо другі раз.

 

Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, 25 978-9787, e-mail: ss@marketing.by) альбо прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю ў Гродне Сяргею Фінскаму (e-mail finski@tut.by, тэл: +375 29 786-9384, +375 29 625-8861).