У нядзелю снег у Гродне стане гарачым

|

Міні-спрынт будзе праходзіць з 10.30 да 16.00. Для ўдзелу ў ім трэба падаць заяву і заплаціць ўнёсак у памеры 100.000 рублёў ад экіпажа. Заявы і ўнёскі прымаюцца па адрасе: Гродна, пр-кт Касманаўтаў 2б, ДТСААФ, каб. № 6. У кожнай катэгорыі могуць прыняць удзел 20 і 25 экіпажаў адпаведна. Рэгламент спаборніцтва апублікаваны на сайце autogrodno.by.

Гледачы змогуць назіраць за дзвюмя трасамі адначасова.

 

Арганізатары сёлетняга “Гарачага Снегу”: удзельнікі клуба “4х4 Гродна” і ДТСААФ, 85-годдзю якога і прысвечаны турнір.

 

На здымку: Гарачы Снег 2011

Здымак autogrodno.by