У гарадзенца канфіскавана партыя ноўтбукаў
Як паведамляе uvd.grodno, кіроўца першапачаткова адмовіўся адчыняць багажнік аргументаваўшы гэта тым, што ён не працуе з-за маразоў. Пазней высветлілася, што ў багажніку знаходзіліся ноўтбукі колькасцю ў 32 адзінкі.
Па дарозе ў райаддзел ён прызнаўся, што тэхніка прызначалася на продаж ў сталіцы. Дакументы, якія б падцвярджалі легальнае набыццё ноўтбукаў, кіроўцам не прадстаўлены. Канфіскаваны тавар ацэнены амаль у 300 мільёнаў рублёў.
Здымак iphoneroot.com