Смаўжы з Наваградчыны пайшлі з малатка
Аўкцыён у Навагрудку адбыўся 14 лютага, пераможца мае права збіраць да 8,5 тон вінаградных смаўжоў, што складае 50% прамысловага запаса гэтага гатунку ў раёне. Такі ж аўкцыён адбудзецца 27 лютага ў Дзятлаўскім раёне: там можна будзе выкупіць права на загатоўку малюскаў агульнай вагай да 28 тон. Гэтакая форма кіравання зборам слімакоў выкарыстаная ўпершыню.
Слімакі, прывезеныя ў Беларусь яшчэ ў XVI ст., сёння прадаюцца перадусім на знешні рынак, галоўным чынам у Францыю. Звязана гэта з тым, што ў Заходняй Еўропе няма вялікіх прыродных папуляцый – зямла празмерна акультурана, таму збор не вядзецца. Прывабліваюць заходніх пакупнікоў таксама нізкія кошты беларускага слімака.
У бліжэйшым часе на Гарадзеншчыне маюць адбыцца аўкцыёны на права загатоўкі іншых жывёлаў: жаб, лічынак камароў і гадзюкі звычайнай.
На здымку: французскае эскарга са смажоў
Здымак: steamykitchen.com