Гарадзенскі кіроўца адстаяў “Пагоню” на сваім аўтамабілі

|

Мінулым летам гарадзенца Руслана Пецько выклікалі з працы супрацоўнікі ДАІ нібыта за няправільную паркоўку. На месцы аказалася, што выяву герба “Пагоня” на шкле аўтамабіля яны лічаць парушэннем. У выніку налепка была канфіскаваная міліцыяй.

 

Толькі зараз Руслан Пецько атрымаў ліст з УУС, у якім паведамляецца, што праверка спыненая і налепку можна забраць. Гэтае рашэнне яе ўладальнік збіраецца вазіць з сабой, на выпадак будучых праверак.

 

Паводле Гарадзенскай вясны