З электронных таргоў у шосты раз спрабуюць прадаць аэравакзал пад Гродна
У пачатку верасня любы жадаючы зможа купіць з электронных таргоў аэравакзал у вёсцы Абухава Гродзенскай вобласці. Прадаць яго спрабуюць ўжо пяць гадоў – толькі за апошнія 2 гады абвешчана 10 аўкцыёнаў, але ні адзін з іх так і не адбыўся, піша TUT.BY.