На экскурсію па гістарычным Гродне можна будзе адправіцца на электрамабілі

“У перспектыве прагулка на электрамабілі можа ператварыцца ў аглядную экскурсію”, – растлумачыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Аляксандр Вайтуляніс.

 

Да гэтага электрамабіль вазіў жадаючых па парку Жылібера. Адначасова ён можа змясціць 11 чалавек. Rolls-Royce выкарыстоўвалі і для іншых гарадскіх мерапрыемстваў у стылі рэтра.

 

Як растлумачылі ў гарвыканкаме, атракцыён паўстане ў гістарычным цэнтры горада ў рамках канцэпцыі стварэння гродзенскага Арбата на вуліцы Савецкай. Канцэпцыя прадугледжвае творчую атмасферу, правядзенне на вуліцы розных канцэртаў, выступленняў, выстаў, шоў-праграм, майстар-класаў. Пешаходную вуліцу паступова ператвараюць ва ўпадабанае месца вулічных музыкаў, мастакоў-партрэтыстаў. У планах новыя творчыя мерапрыемствы, арганізацыя катання на поні, выстава робататэхнікі і ўстаноўка пляцоўкі для настольных гульняў.