У Гродне адкрылася выстава дыназаўраў з мантажнай пены
Частка калекцыі зроблена па праекце Оксфардзкай бібліятэкі і выканана рукамі бярозаўскага мастака Уладзіміра Найбіча і яго жонкі Таццяны. Усе экспанаты выраблены ў натуральную велічыню. Майстар працаваў над імі некалькі гадоў у майстэрні. Каркасы фігур выраблены з трывалага металу, целы – з мантажнай пены і пластыкы, а зубы, кіпцюры і языкi з пчалінага воску. Найбічы дэталёва вывучылі нямала спецыяльнай літаратуры, каб зрабiць такiх дыназаўраў.
Экспазіцыя дагістарычных рэптылій разлічана ў асноўным на дзяцей. Яе ўжо паказвалі ў Гродне ў 2014 годзе, цяпер яе, трошкі абноўленую, прывезлі зноў.
Загадкавыя героі міфаў і казак Старажытнай Грэцыі і Егіпта завіталі ў Гродна
Паглядзець на дыназаўраў можна з 4 жніўня па 2 кастрычніка ў Гарадзенскай выставачнай зале па вул. Ажэшкі, 38. Выстава працуе штодня, акрамя панядзелка, з 10.00 да 19.00.
Цана білета: дарослы – 4 руб., дзіцячы – 3 руб.
align=”” width=”725″ height=”544″ >