For all friends ад Пятра Клюева

|

Ужо 19 лістапада Пётр выступіць з канцэртам у сталічным Rock House Cafe.

Гарадзенскія аматары яго творчасці  змогуць завітаць 23 лістапада на выступ спевака ў ліцэі №1.

На снежань запланаваныя сумесныя канцэрты Пятра Клюева (вядомага таксама як Пётр Гарадзенскі) з Аляксандрам Патлісам у Магілёве, Мінску, Гродне і Віцебску.

Новы дыск выканаўца запісваў у студыях у Ваўкавыску і Рыме, “зводзіў” у Фінляндыі.

Сваю музычную кар’еру Пётр распачынаў як класічны піяніст. У гэтай якасці неаднаразова выступаў з канцэртамі ў Польшчы і Беларусі.

Зараз у рэпертуары выканаўцы каля 35 ўласных эстрадных кампазіцый, а таксама шмат джазавых і класічных твораў.