Маўчанне вакол справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

|

Гэта азначае, што тэрмін следства, хутчэй за ўсё, будзе доўжацца. 3 лістапада адвакат Уладзіміра Асіпенкі – Тамара Сідарэнка планавала сустрэцца са следчым, каб праясніць сітуацыю па справе. Не атрымалася. Дагэтуль адвакату не атрымалася сустрэцца і з Віталём Клачко, які вядзе крымінальную справу.

 

«Маўчанне вакол гэтай справы насцярожвае», – заўважыла дачка Ў.Асіпенкі Людміла.

 

Абвінавачванні Мікалаю Аўтуховічу і Ўладзіміру Асіпенка застаюцца першапачатковымі – па артыкуле 218 УК Рэспублікі Беларусь «Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці». Гаворка ідзе аб «падпале дому, які будуе хаты былы супрацоўнік міліцыі, а таксама «падпале і знішчэнні маёмасці працаўніка падатковай інспекцыі Ваўкавыскага раёна.

 

У часе следства М. Аўтуховічу і Ў. Асіпенка спрабавалі прад’явіць абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэракту, аднак дакументальнага пацверджання гэтае абвінавачванне не атрымала.

Паводле «Беларускага партызана»

Здымак: community.livejournal.com