Балючая тэма Каложы (Дададзена відэа)

|

Удзел у грамадскім абмеркаванні бралі вядомыя навукоўцы з Гродна і іншых гарадоў, а таксама каля ста прадстаўнікоў грамадскасці горада.

 

З боку мясцовых уладаў і праваслаўнай епархі не было анікога. У сувязі з гэтым агонь крытыкі на сябе давялося браць кіраўніку праекта па рэстаўрацыі храма Генадзю Лаўрэцкаму.

 

Большасць прамоўцаў былі катэгарэчна супраць прапанаванага праекта.

 

Вячаслаў Чарнатаў, дацэнт кафедры архітэктурнага факультэта БНТУ:

 

– Чаму б Венеры Мілоскай рукі не прыставіць? Калі так хочацца нешта рэстаўраваць, то…? Сэрвісу ва ўнікальным аб’екце не хапае. У маім дзяцінстве маёлік было больш, а потым “Здесь был Вася”. Мне шкада, што так адбываецца.

 

Ірэна Лаўроўская, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, даследчыца гісторыі і архітэктуры Брэста:

 

– Мы не маем маральнага права знішчаць тое, што нам не належыць. Захаванне Каложы – адзіная задача на сённяшні дзень. Да іншага – мы не гатовы ні тэхнічна, не тэхналагічна, ні фінансава.

 

align=”left” >Алесь Краўцэвіч,

гарадзенскі гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук:

 

– Кансервацыі – так! Рэканструкцыі – не!

 

 

 

 

 

Вадзім Гліннік,

навуковы кіраўнік аб’екта «Гістарычны цэнтр г.Полацка», сябра рабочай групы па падрыхтоўцы дасье для ўключэння культурных каштоўнасцей г. Полацка ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны:

 

– Рэстаўрацыю трэба спыніць там, дзе пачынаюцца гіпотэзы.

 

 

 

 

– Бог усё прабачыць. Весці дыялог трэба – падсумаваў дыскусію Генадзь Лаўрэцкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

Гатоўнасць весці дыялог выказалі і арганізатары слуханняў. Без удзелу мясцовых уладаў, прадстаўнікоў Міністэрства культуры і праваслаўнай епархіі, аднак, спадзявацца на станоўчыя вынікі гэтага дыялогу складана.

Больш падрабязная інфармацыя пра вынікі грамадскіх слуханняў з’явіцца ў “Тваім стылі” пазней.

Тут можна праслухаць радыёпраграму “Ці прыедуць экскаватары на Каложскі ўзгорак?”

Фота Кінгі Дышэровіч