У жудаснай аварыі пад Беластокам вінаваты кіроўца грузавіка?

|

Згодна з першай версіяй паліцыі, вінаватым у аварыі быў кіроўца аднаго з бусаў, які выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з цірам.

>

Эксперт, які працаваў на месцы здарэння, выказаў, аднак, іншае меркаванне.

 

Па яго версіі, кіроўца грузавіка сам выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся спачатку з адным, а затым і з другім беларускімі мікрааўтобусамі.

 

Беластоцкая пракуратура вядзе зараз допыт кіроўцы грузавіка, які адмаўляе сваю віну. Шукаюць таксама і кіроўцу ціра, які ехаў за мікрааўтобусамі, але не прыпыніўся ў час аварыі.

 

Сёння ноччу на тым самым месцы (нацыянальная дарога №8 у раёне вёскі Радулі) адбылася яшчэ адна аварыя, у якой загінуў беларус.

 

Па звестках польскай паліцыі, 32-гадовы жыхар Гродна на аўтамабілі «Volkswagen Passat B3» выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавым «Hyundai». Беларус памёр на месцы здарэння.

 

Фота РАР