Гарадзенка змагаецца за жыццё бадзялых жывёлаў

|

Эла Ласончык лічыць такое меркаванне неадпаведным Канстытуцыі краіны і хоча прымусіць чыноўнікаў зрабіць гэтую інфармацыю даступнай.

У лістападзе мінулага года сп-ня Ласончык звярнулася ў “Спецаўтагаспадарку” з просьбай прадставіць ёй звесткі пра колькасць адлоўленых у 2009-м годзе катоў і сабак, а таксама пра тое, колькі з іх было забіта.

У адказ прыйшоў ліст за подпісам дырэктара прадпрыемства сп. Лісаўца, які адмовіўся прадставіць такую інфармацыю, спаслаўшыся на тое, што гэта канфідэнцыйныя звесткі.

Падобны адказ прыйшоў і з гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Сп-ня Ласончык палічыла такія адмовы парушэннем свайго права на атрыманне інфармацыі, што гарантавана Канстытуцыяй Беларусі.

На думку сп. Ласончык, запатрабаваныя ёй звесткі, згодна з законам “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” належаць да інфармацыі пра экалагічную і санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў рэгіене, што не можа быць засакрэчана.

Гэта яна і паспрабуе давесці ў судзе, каб той прызнаў дзеянні службовых асобаў “Спецаўтагаспадаркі” неадпаведнымі заканадаўству і абавязаў дырэктара прадпрыемства прадставіць сп-ні Ласончык патрэбную ёй інфармацыю.

Эла Ласончык спрабавала таксама звярнуць увагу гарадскіх уладаў да няшчаснага лёсу бадзялых жывёлаў.

У лісце да старшыні гарадзенскага гарвыканкама Барыса Казялкова, напісаным у лістападзе мінулага года, яна прапаноўвала перагледзець палітыку ў дачыненні вулічных жывел, каб замест жорсткіх мэтадаў рэгулявання іх колькасці стварыць прытулак і стэрылізаваць жывёлаў, шукаць для іх новых гаспадароў.

Гэты ліст, аднак, у выніку апынуўся ў… “Спецаўтагаспадарцы”, якая, на думку сп. Ласончык, зусім не зацікаўлена ў стварэнні ў Гродне прытулка для бадзялых жывёлаў.

“Твой стыль” будзе сачыць за вынікамі суда і развіццём падзеяў вакол гэтай сітуацыі.

 

Фота: k.img.com.ua