Незвычайная выстава для звычайна пакінутых людзей
Як растлумачыў аўтар, здымаць гэтую «серыю» было даволі складана:
– Я больш за год здымаў бамжоў і манахінь, якія ім дапамагаюць: раздаюць хлеб і суп.
Часта ні тыя, ні другія не жадалі, каб я здымаў іх твары.
– Чаму менавіта бамжы?
– Таму што многія не ўспрымаюць іх як людзей. Хаця нельга выключаць, што ў нейкага змогуць раптам змяніцца жыццёвыя абставіны… Ніхто не застрахаваны ад страты ўсяго ў сваім жыцці.
Адзінымі гледачамі выставы будуць гарадзенскія бяздомныя, якія штодня атрымліваюць абеды ў Брыгіцкім кляштары.
>
Фота Аляксандра Саенкі
Больш здымкаў тут