Жыццё вачыма польскага беларуса

|

Алег Латышонак нарадзіўся і жыве ў Польшчы.

Пры гэтым ён не толькі захаваў сувязь з радзімай бацькоў, але і стаў знакавым беларускім гісторыкам.

У яго апошнюю кнігу ўвайшлі публіцыстычныя артыкулы, напісаныя Алегам Латышонкам на працягу апошніх 30 гадоў.

Разважанні пра жыццё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусветнай важнасці, пабачаныя вачыма прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы згрупаваныя па раздзелах: “Пра Беласточчыну”, “Пра Беларусь”, “Пра беларусаў у сьвеце”, і “Пра белы сьвет”.

Завяршаецца зборнік тэкстам “Доўгае вяртаньне ў Полацак”, бо гэты горад, паводле аўтара, “па-за часам і прасторай, ён адначасова пачатак і мэта беларускага шляху”.

Прэзентацыя кнігі “Беласток-Полацак” у Гродна распачынае шэраг мерапрыемстваў, якія Рух за Свабоду ладзіць да Дня волі – 92-ой гадавіны абвяшчэння БНР.

Сустрэча адбудзецца па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а, пакой 69 – уваход з унутранага дворыка і ўверх па лесвіцы.

Арганізатары мерапрыемства абяцалі пазначыць кірунак стрэлкамі.

Пачатак у 18.30.