Сертыфікат для жаночай кансультацыі
На мінулым тыдні гэтая ўстанова атрымала адпаведны сертыфікат Сусветнай арганізацыі здароўя і ЮНІСЕФ.
Статус установы дабразычлівага стаўлення да дзіцяці надаецца родаўспамагальным установам, якія бяруць на сябе абавязак ажыццяўляць праграму “Дзесяць крокаў паспяховага кармлення грудзямі”.
Такія ўстановы павінны мець не толькі высокакваліфікаваны персанал, але і забяспечваць уважлівае стаўленне да дзіцяці і маці.
Фота: am-am.info