Дзень памяці пра паўстанцаў Каліноўскага

|

Акцыя будзе ладзіцца ўжо 14-ты год запар.

У гэты дзень у Свіслач традыцыйна з’язджаюцца актывісты грамадскага руху, неабыякавыя да роднай гісторыі людзі з усёй краіны.

У асобныя гады акцыя сустракалася з перашкодамі з боку мясцовых уладаў і міліцыі, якая вінаваціла ўдзельнікаў у парушэнні грамадскага парадку, выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі.

Сёлетняя імпрэза ў Свіслачы пачнецца а 11-й гадзіне ля касцёла Святога Францішка Асізскага.

Паўстанне 1863 г. мелі нацыянальна-вызваленчы характар. Царскія ўлады расстралялі і павесілі 128 актыўных удзельнікаў вызвольнага руху, у тым ліку аднаго з яго кіраўнікоў Кастуся Каліноўскага.

У некаторых новых падручніках гісторыі, аднак, Каліноўскі падаецца як тэрарыст, польскі інтрыган і вораг „братняга саюзу беларускага і расейскага народаў“.

Ілюстрацыя з jeans-by.com