Нацыянальныя школы пад пагрозай знішчэння

|

Першы намеснік спаслаўся чамусьці на вынікі перапісу (14-24 кастрычніка, сёння – 23), якія могуць стаць дакладна вядомымі амаль праз два гады, калі не больш. Верагодна, сп. А.Жук мае звышнатуральныя здольнасці: «Я думаю, перапіс насельніцтва пакажа, што шматлікія грамадзяне нашай краіны лічаць сваёй роднай мовай беларускую».

 

Якой лічаць родную мову грамадзяне Беларусі не мае ніякага дачынення да заявы намесніка міністра. Таму, што ў адпаведнасці з артыкулам 50 Канстытуцыі РБ «Государство гарантирует в соответствии с законом свободу выбора языка воспитания и обучения». Такім чынам, дзяржава гарантуе, а сп. А.Жук артыкул 50 сваімі заявамі перакрэслівае. Прыкладна так лічыць і Анжаліка Борыс, кіраўнік Саюзу палякаў на Беларусі, якая дала кароткі каментар ТС:

 

– Гэта – абсурд. Парушэнне канстытуцыйных свабод, якое тычыцца не толькі палякаў, але і ўсіх нацыянальных меншасцяў у краіне.

 

Але трэба мець на ўвазе, што абуральнае для часткі насельніцтва краіны выказванне намесніка міністра, не мае пакуль ніякіх заканадаўчых рысаў. Верагодна, па «добрай» дзяржаўнай звычцы ў грамадства запушчаны чарговы «пробны шар» – будзе рэакцыя ці не? Калі будзе, тады першы намеснік ператворыцца ў «стрэлачніка». Калі грамадства не прарэагуе, тады можна будзе зноў «пакласці» на Канстытуцыю.

 

Хаця ёсць пытанне – для чаго?

 

P.S. У Беларусі дзейнічаюць две дзяржаўныя школыз польскай мовай навучання. Яны пабудаваныя польскім бокам і перададзеныя мясцовымі аддзелам адукацыі. Школа ў Гродна быў заснавана ў 1996 годзе, ў Ваўкавыску існуе з 1998 года (Kresy24.pl/inf).