Толькі цудам абыйшлося без ахвяраў

|

“Пежо” і МАЗ рухаліся па вул Перамогі ў бок Вішняўца. Побач са шклазаводам грузавік няўдала спрабаваў пераехаць на правую паласу ды зачапіў бамперам іншамарку.

Ад удару легкавік выкінула дахам у ніз на тратуар. Кіроўца “Пежо” ацалеў, бо ўдар прыйшоўся на правы бок яго машыны.

Менш пашанцавала 45-ці гадоваму жыхару Слоніма, на якога ўчора наехаў ЗІЛ. Пешаход у цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.

Фота: prosto-free.livejournal.com