Футбалістам зменшылі заробак на 70%!
Рашэнне “Смаргоньсілікатбетона” спыніць фінансаванне клуба вымусіла кіраўніцтва каманды абвясціць пра змяншэнне заробкаў футбалістаў на 70%.
Нязгодным на такія ўмовы прапанавалі шукаць новыя месцы працы. Сем вядучых гульцоў “Смаргоні” так ужо і зрабілі.
Кіраваць далей камандай, якая займае апошняе месца ў чэмпіянаце краіны, будзе Вадзім Бразоўскі. Папярэдні галоўны трэнер – Аляксандр Лісоўскі, днямі быў адпраўлены ў адстаўку.
На здымку: адзін з асноўных гульцоў “Смаргоні” Віталь Рагожкін ужо пакінуў каманду.
Фота: dinamo-minsk.by