Знайшлі “бясхозную” ртуць
Як паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка карэспандэнту БЕЛТА, 21 ліпеня падчас аператыўных мерапрыемстваў на закінутым хутары ў Воранаўскім раёне за 2 кіламетры ад мяжы ў гаспадарчай пабудове былі вынайдзены дзве ёмістасці: шкляная колба і гумовая груша. У іх знаходзіліся 3,5 кг ртуці.
Пра гэта атрымалі паведамленні Воранаўскі РАУС, аддзел МНС і КДБ. Ртуць перадалі супрацоўнікам МНС. Зараз усталёўваецца крыніца паходжання гэтай ртуці, кім яна збіралася і ў якіх мэтах.