Беларусы: панурыя і сэксуальна разбэшчаныя

|

Ступень панурасці вызначалася па колькасці самазабойстваў на душу насельніцтва (беларусы – трэція па гэтым паказчыку), сэксуальная разбэшчанасць – па лічбе выкарыстаных прэзерватываў, падзеленай на колькасць народжаных дзяцей на адну жанчыну (тут мы на пятым месцы).

“Вымяраліся” таксама абжорства (па колькасці з’едзенага мяса і іншых прадуктаў жывёльнага паходжання), злосць (па колькасці наўмысных забойстваў), зайздрасць (па колькасці дабраахвотных эмігрантаў), ганарлівасць (колькасць інтэрнэт-дзённікаў), сквапнасць (па ўзроўні карупцыі).

Даследаванні праводзіліся на працягу 2000-2008 гг. Па кожным з паказчыкаў краіне прысвойваўся індэкс. Сума індэксаў і вызначыла краіну-“грэшніцу”.

Беларусь не мела першых месцаў ні па адным з паказчыкаў, але па агульным індэксе апынулася самай “грахоўнай”.

У дзесятку такіх краін з нашых суседзяў патрапілі таксама Эстонія, Украіна, Літва (самая “панурая”) і Латвія.

Ілюстрацыя: megaobzor.com