Мастацтва ў бела-чорна-белых рытмах
17 твораў мастака будуць экспанавацца ў Гродна на працягу трох тыдняў.
Папярэдняя выстава Вячкі Целеша ў Гродна экспанавалася ў пачатку 90-ых гадоў.
Вячка Целеш нарадзіўся на Гродзеншчыне, але з 1958 года жыве ў Латвіі. Шырока вядомы як шчыры беларус, заснавальнік міжнароднага абхяднання мастакоў-беларусаў Балтыі, а таксама як мастак, філакартыст, мастацтвазнаўца.
Ягоныя творы ўваходзяць у музейныя зборы розных краін.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў 14 гадзін.
Фота з сайта http://labadzenka.by