“Фітнэс Асарці” ў Флінце

|

Адначасова ў некалькіх залах гродзенскай філармоніі адбудзецца больш за 20 майстар-класаў. Заняткі будуць падзеленыя паводле накірункаў: танец, фітнэс, ёга і сілавыя накірункі. Удзельнікі фестываля атрымаюць сертыфікаты, а таксама падарункі ад спонсараў.

Фестываль разлічаны як на прафесіяналаў, гэтак і на аматараў. Сярод вядомых інструктараў: гарадзенка Ірэна Сяўко і спецыяльны госць з Санкт-Пецярбурга Улад Шчэлакаў.

Кошты ўдзелу адрозніваюцца ў залежнасці ад насычанасці праграмы: адзін майстар-клас каштуе 19 тыс. рублёў, два – 29 тыс., цэлы дзень – 49 тыс., а разам з атрыманнем сэртыфіката – 79 тыс. рублёў.

Пачатак фестываля ў 10.00, заканчэнне плануецца на 19.00. Арганізатары абяцаюць забяспечыць усіх удзельнікаў шафкамі для пераапранання, душавымі кабінамі, ручнікамі, гарбатай і пітной вадой.

З праграмай мерапрыяемства можна пазнаёміцца на Гродзенскім форуме.

Даведка па тэлефонах: +375 29 5872149, +375 29 1616220

Фота з заняткаў Ірэны Сяўко, forum.grodno.net