Што ведаюць гарадзенцы пра ГАДЗІНУ ЗЯМЛІ?
У гэты дзень гарадзенскі экалагічны рух “GreenSun” правяло асветніцкую працу са студэнтамі гарадзенскіх ВНУ. Зладжаная імі гульня “Патэлефануй сябру і запрасі на вуліцу” дазволіла моладзі пакінуць свае хаты і правесці час на прыродзе. Частка з іх памкнулася ў Каложскі парк на выступ фаер-шоў, дзе ўсе разам запалілі свечкі.
Падтрымалі акцыю і прадпрыемствы горада: гасцініца і рэстаран “Беларусь”, завод “Хімвалакно”, “ГроднаЭнэрга” і іншыя. Падсвятленне некаторых будынкаў і рэкламных шыльдаў у гэтую гадзіну было выключана.
Што ведаюць пра акцыю “Гадзіна Зямлі” простыя грамадзяне і ці яны прымалі ў ёй удзел пазнаем з відэа-апытання ў “Тваім Стылі”.