Канферэнцыя да ўгодак Грунвальдскай бітвы

|

Канферэнцыя пройдзе 8 – 9 ліпеня 2010 г. пад назвай “Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ўXIV – XV ст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі”.

Праблемнае поле канферэнцыі шырокае:

– Міжнародныя канфлікты ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў XIV – XV ст. і шляхі іх вырашэння

– Знешняя палітыка ВКЛ у канцы XIV – пачатку XV ст.

– Вялікая вайна 1409 – 1411 гг.: перадгісторыя, ход, наступствы

– Вітаўт як палітычны дзеяч і асоба

– Удзельнікі Грунвальдскай бітвы

– Вайна, узбраенне і ваенная справа ў ВКЛ у канцы XIV – пачатку XV ст.

– Войны Сярэднявечча ў гістарычнай памяці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

– Дзяржавы, грамадствы, этнасы, канфесіі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў XIV – XV ст.: формы супрацоўніцтва

– Дзяржаўныя, сацыяльныя і прававыя інстытуты ў ВКЛ у канцы XIV – пачатку XV ст.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 мая 2010 г.

Больш дакладную інфармацыю адносна ўдзелу можна прачытаць тут.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў прымаюцца па электроннай пошце: e.mikishko@grsu.by і па адрасу: Беларусь 230023 Гродна, вул. Ажэшкі, 22. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы. Кафедра гісторыі Беларусі.

Кантактны тэлефон: +375 152 77 06 13. Мікішка Алена Вайцехаўна, Баркова Ала Віктараўна.

Суарганізатары канферэнцыі: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт