Лаканічная місія гродзенскага універсітэта

|

Місію распрацоўвала адмыслова створаная працоўная група. Вынік яе працы абмеркавалі на ўсіх факультэтах. Акрамя гэтага праводзіўся агульнаўніверсітэцкі конкурс, у якім маглі ўдзельнічаць студэнты.

Відаць, стваральнікі місіі кіравалася вядомым выслоўем “сцісласць сястра таленту”. У выніку доўгай працы новая місія складаецца ажно з дзесяці словаў і гучыць так:

«Якасная адукацыя, навуковыя даследаванні, сучасныя тэхналогіі – на карысць асобе, грамадству і дзяржаве»

Дарэчы, гэта амаль у тры разы карацей чым раней. Старую версію місіі (з 2003 г.) яшчэ не паспелі прыбраць з сайта і азнаёміцца з ёй можна тут.