Пажары падчас святаў
У суботу каля чацвёртнай раніцы ў адным з пакояў інтэрната “Гроднажылбуд” на вуліцы Гданьскай 4 здарыўся пажар. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, спынілі распаўсюджванне вагню і эвакуавалі 50 чалавек. У выніку пашкоджана маёмасць, закопчаныя сцены пакою. Магчымая прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасеткі і электраабсталявання, а калі прасцей – падключэнне занадта вялікай колькасці прыбораў да адной разеткі.
У той жа дзень у пасёлку Першамайскі Шчучынскага раёна і вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна палалі лазьні. Прычына падобная – парушэнне правілаў карыстання печамі і награвальнымі прыборамі.
На шчасце, падчас святочнага ўікэнду пажары не забралі ніводнага жыцця.
Паводле інфармацыі МНС
На фота – вынікі пажару ў інтэрнаце