Падарожжа па “Магічным Кракаве”

|

На адкрыцці будуць прысутнічаць аўтары здымкаў Ганна Бубуля і Януш Скурка. Усяго будуць выстаўленыя здымкі пяці польскіх фатографаў, сябраў Кракаўскага фатаграфічнага клубу.

Мастацкая імпрэза арганізаваная Генеральным Консульствам РП у Гродна і Кракаўскім фатаграфічным клубам сумесна з Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеям.

Выстава “Магічны Кракаў” будзе працаваць у Гродна да канца сакавіка. Як паведаміў “Твайму Стылю” консул Марэк Малюхнік, потым выставу плануюць паказаць у іншых беларускіх гарадах.

Адкрыццё фотавыставы адбудзецца а 16 гадзіне.

На здымку – Кракаў, Рынак. Аўтар здымка – Лёша Шота.