“Эмацыйная шакаладніца” – фестываль сямейнай псіхалогіі

|

Фэст арганізаваны сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай кіравання выхаваўчай работай з моладдзю ГрДУ.

У фестывалі могуць прыняць удзел студэнцкія сямейныя пары, студэнты, якія плануюць стварыць сем’і, і ўсе тыя, хто цікавіцца пытаннямі сямейнай псіхалогіі.

У першы дзень фестываля, які адбудзецца ў кінатэатры “Кастрычнік”, будуць працаваць секцыі “Пераадольванне сямейных крызісаў”, “Натуральнае планаванне сям’і”, “Майстэрства пазітыўнага мыслення і аптымістычнага канструявання жыццёвага шляху”, “Інтэрактыўны практыкум аптымізацыі асобаснага развіцця”, “Ахова псіхічнага здароўя ў сям’і”. Семінары-практыкумы будуць праводзіць работнікі медычных установаў. Непасрэдна паразмаўляць са спецыялістамі і запісацца на прыём можна будзе падчас псіхалагічнай кавярні “Эмацыйная шакаладніца”.

Другі дзень фестываля правядуць студэнты-старшакурснікі факультэта псіхалогіі ГрДУ. Разам з дасьведчанымі псіхолагамі яны правядуць трэнінгі па прынцыпу “Роўны навучае роўнага”.

Для даведкі. 273 студэнты стварылі свае сем’і, у якіх выхоўваецца 150 дзяцей. У параўнанні з мінулым годам колькасць сямейных студэнтаў павялічылася амаль на сто чалавек.

Сашка Верацейчык паводле www.grsu.by