У Гродна адкрылася выстава “Я люблю цябе, жыццё”

|

На выставе прадстаўлены працы удзельнікаў Народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага цэнтра народнай творчасці. Прадстаўленыя творы жывапісу і графікі, саломы і лазапляцення, вышыўкі, кавальства, керамікі, роспісу па шкле, вырабы са скуры маюць так званы “гродзенскі каларыт”.

Працы гродзенскіх мастакоў прысвечаны 65 гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстава будзе працаваць да 29 сакавіка.

Здымак Яраслава Ванюкевіча