Гарадзенскія ўніверсітэты распачынаюць бізнэс
Аграрны ўніверсітэт збіраецца стварыць Цэнтр інавацыйных тэхналогій, які будзе спрыяць развіццю аграпрамысловага комплексу Гарадзеншчыны: вынаходзіць канкурэнтаздольныя гатункі раслінаў, ветэрынарныя лекі, тэхналогіі альтэрнатыўнага земляробства.
Універсітэт імя Янкі Купалы збіраецца стварыць унітарнае прадпрыемства, якое мае задзейнічаць у сваёй працы ўнікальнае абсталяванне для працы двух лабараторый, здольных здзяйсняць сертыфікацыю харчовых прадуктаў, а таксама матэрыялаў і канструкцый.
Актывізацыя бізнэс-праектаў ВНУ распачалася пасля прэзідэнцкага ўказу № 123 ад 9 сакавіка, які дае ільготы па стварэнні на базе навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных установаў унітарных прадпрыемстваў.
На думку ўладаў, гэта дазволіць прыцягнуць у навуку і вышэйшую адукацыю дадатковыя сродкі.
На здымку: у лабараторыі гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта.
Фота: ggau.by