Усё вырашыцца ў Гомелі

|

Пасля ўчарайшняй перамогі з лікам 1-0 гарадзенцам для выхаду ў паўфінал трэба было перамагаць супернікаў з “Гомеля” яшчэ і сёння.

Падтрымаць каманду прыйшло больш за 3 тыс. заўзятараў, але гэтым разам мацнейшымі былі госці з лікам 3-0.

Такім чынам, каманды на гэты момант маюць па 2 перамогі кожная. Лёс серыі вырашыцца ў рашаючай пятай гульні, якая паслязаўтра пройдзе на берагах Сожа.

На здымку: брама “Гомеля” сёння была непрыступнай.

Фота Яраслава Ванюкевіча