Гарадзенцы развітаюцца з зімой
Мерапрыемствы пройдуць адначасова на некалькіх пляцоўках.
Аматараў духавой музыкі запрашаюць пляцоўкі “вуліца Фестывальная” (з 10.30 да 11.00 – канцэрт духавой музыкі) і “Зелянбуд” (10.15-10.45).
Адкрыццё свята (11.00) і выступы творчых калектываў пройдуць на танцпляцоўцы для ветэранаў (11.30-15.30).
На спартовай базе Лядовага палацу спорта з 12 да 14.30 чакаюць гатовых адправіцца ў палёт на паветраным шары.
Гарадзенская лыжня, конкурс “Хадакоў”, кірмашы пройдуць на трапе здароўя (адрэзак ад “Зелянбуду” да “Базы “Фірмы АВС”) з 11.15 да 15 гадзін. Тут жа пройдуць спартовыя конкурсы, сваю праграму прадэманструюць вайскоўцы, пачастуюць гарадзенцаў салдацкай кашай.
У 14.00 на пляцоўцы на беразе Нёмана пачнецца купанне маржоў.
На пляцоўцы “Сядзіба Пышкі” зімовы Дзень здароўя правядзе калектыў мясакамбіната, калектыў “Белкарда” для гэтых мэтаў атрымае сваю пляцоўку.
Перад спускам да “Лясной казкі” можна будзе паназіраць за паказальнымі выступамі спартсменаў-гоншчыкаў.
Схема святочных пляцовак з сайта http://s13.ru