Напішы дыктоўку з Зінаідай Бандарэнкай праз інтэрнэт!

|

 

Дыстанцыйна паўдзельнічаць у відэадыктоўцы, прачытанай знакамітай тэлевядучай, можна ўжо зараз.

 

 

 

Сёлетнюю дыктоўку арганізатары прысвяцілі юбілеям трох беларускіх літаратараў: Максіма Танка, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Тэксты прапаноўваюцца на выбар – гэта праграмны верш Максіма Танка і малавядомы ліст Янкі Купалы.

 

Зміцер Саўка, кіраўнік моўнай службы «Белсату», зазначае: «Дыктоўка – гэта арыгінальны спосаб заявіць пра ненармальнасць сітуацыі. Калі б у нас беларуская мова займала належнае месца ў штодзённасці, то, відаць, людзі б «пісалі дыктоўку» штодня. Інакш кажучы, яны запаўнялі б нейкія бланкі, яны пісалі б штосьці сваім калегам. А тут мы паказваем, што мала беларускай мовы ў штодзённасці, мала мы ёй карыстаемся. Давайце рабіць гэта часцей. І вось наўмыснасць такога, у пэўным сэнсе бессэнсоўнага дзеяння напаўняе яго не фармальным, а сімвалічным сэнсам».


Сёлета  Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе ў тры этапы: 21 лютага, 15 і 25 сакавіка.

Гарадзенцы традыцыйна напішуць яе 25 сакавіка.

Пераможца дыктоўкі атрымае ў падарунак ад “Белсату” спадарожнікавую антэну з аплочаным мантажом.

 

Паводле http://belsat.eu

Здымак з Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне (2009 год) з архіву “Твайго стылю”