Супрацоўнік Гродзенскага лясгасу стаў лепшым ляснічым Беларусі
22 лютага на пасяджэнні калегіі Мінлясгасу, піша БелТА, Анатоль Клімко (на здымку) атрымаў дыплом і падарунак.
Цягам 32 гадоў яго праца звязана з лесам, 24 гады ён працуе ў Гродзенскім лясгасе.
У Індурскім вопытна-вытворчым лясніцтве сабрана больш за 100 форм і відаў дрэваў, кустарнікаў і шматгадовых раслін, у цяпліцах вырошчваюцца саджанцы.
На тэрыторыі лясніцтва закладзены плантацыі еўрапейскай мадрыны, кедравай сасны, белай піхты, развіваецца экалагічны турызм.
Здымак з сайта http://www.grodnoleshoz.by