Алесь Дзянісаў атрымаў папярэджаннне

|

– Папярэдне я атрымаў позву на аўторак, – распавядае Дзянісаў. – Са мной вёў гутарку намеснік начальніка аддзелу пракуратуры Гродзенскай вобласці Валер Паведайка. Прычынай стаўся матэрыял, зняты ў Свіслачы на днях памяці паўстанцаў 1863 г. у мінулым годзе, бо гэты матэрыял нібыта патрапіў на тэлеканал «Белсат». Я заявіў намесніку пракурора, што гэтае папярэджанне не мае падставаў, і даказаць, што менавіта мае кадры пайшлі на «Белсат» – таксама немажліва».

 

Гэта не першае папярэджанне за час працы Дзянісава – у 2009 г. аналагічную паперу журналіст атрымаў пасля затрымання падчас здымкаў на шклозаводзе «Нёман». Калі Дзянісаў атрымае паўторнае папярэджанне на працягу году яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.