Знічкі ў памяць пра памерлых ад СНІДа
Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці пра людзей, якія памерлі ад СНІДу.
Па стане на 1 красавіка на Гарадзеншчыне жылі 437 чалавек з ВІЧ-інфекцыяй.
У лідэрах – Ліда (228 чал.), Гродна (70), Слонім (39).
Толькі ад пачатку года дыягназ СНІД пастаўлены 10 чалавекам.
Большасць хворых – моладзь у веку ад 20 да 30 гадоў.
Больш за палову ахвяраў СНІДу на Гарадзеншчыне – наркаманы.
У час заўтрашняй акцыі, якая будзе праходзіць у 13 гарадах краіны, валантэры “Чырвонага крыжа” выставяць у людных месцах знічкі, якія створаць абрысы чырвонай стужкі – сімвалу памяці пра ахвяраў СНІДу.
Галоўны лозунг акцыі “Мы шануем памяць пра памерлых ад СНІДу і паважаем права на жыццё і падтрымку тых, хто жыве з ВІЧ“.
На здымку: Знічкі памяці ад беларускіх грамадскіх арганізацый.
Фота: www.belaids.net