Расклад руху некаторых аўтобусаў і тралейбусаў Гродна зменіцца
Рух аўтобуса №41 зменіцца з 10 жніўня. Павялічыцца колькасць рэйсаў у выходныя дні ўвечары і часткова зменіцца ў працоўныя. Як паведаміў кіраўнік аддзела перавозак і маркетынга гродзенскага аўтобуснага парка Дзмітрый Пацуй, змены зроблены, каб людзі хутчэй даехалі пасля працы дамоў у мікрараён Альшанка, які цяпер паступова засяляеццца.
А з раёна “Хімвалакна” да Дзевятоўкі прыйдзецца даўжэць чакаць тралейбус. Кіраўнік аддзела арганізацыі і бяспекі руху гродзенскага тралейбуснага кіравання Юрый Нікіфарэнка расказаў, што ў час пік інтэрвал руху тралейбуса №6 “Хімвалакно – Брыкеля” павялічыцца да 12-15 хвілін.
Менш тралейбусаў выйдзе па маршруце №11 “Дзевятоўка – Азот” і №12 “Хімвалакно – Дзевятоўка”. Супрацоўнік тралейбуснага кіравання патлумачыў змены руху малой колькасцю пасажыраў у гэты час.
Пасля 21 гадзіны тралейбусы “1 “Азот – Фолюш” і №10 “Дзевятоўка – Фолюш” курсуюць радзей, часткова іх замяняюць маршруты №13 “Фолюш – Перамоганосная” і №15 “Фолюш – Маладзёжная” адпаведна.
Канчатковы расклад тралейбусаў будзе скарэктаваны пасля 25 жніўня.